Беларусь можа далучыцца да СГА ў 2020 годзе



Беларусь можа далучыцца да ўжо ў 2020 годзе. Гэтую дату агучыла 6 лістапада дырэктар Дэпартамента па далучэнні новых краін Сакратарыята СГА Майка Ошыкава, выступаючы на ​​”Кастрычнiцкiм эканамiчным форуме”.

 

„Што тычыцца тэрмінаў і графікаў, я на мінулым тыдні атрымала вельмі ўцешныя навіны ад прэм’ер-міністра (Беларусі. – Заўвага БЕЛТА), які ў якасці арыентыру ўсталяваў тэрмін – 2020 год”, – сказала Майка Ошыкава. „Гэта з’яўляецца даволі моцным сігналам ўсім членам СГА, што вы настроены вельмі сур’ёзна”, – падкрэсліла яна.

Дырэктар дэпартамента выказала меркаванне, што дадзеная мэта Беларусі даволі амбіцыйная, але ў той жа час цалкам рэалістычная. „Гледзячы на ​​каманду беларускіх перамоўшчыкаў, на тое, якіх вынікаў яны дасягнулі за апошнія два гады, я адчуваю пэўную упэўненасць у тым, што Беларусі ўсё па плячы”, – сказала Майка Ошыкава.

Паводле яе слоў, на дадзены момант акрамя Беларусі больш за 20 краін знаходзяцца ў працэсе далучэння да Сусветнай гандлёвай арганізацыі, аднак беларуская каманда перамоўшчыкаў з’яўляецца адной з самых паважаных і іх вельмі сур’ёзна ўспрымаюць усе члены СГА.

zviazda.by