Беларусь па-ранейшаму не прызнае доўг „Газпраму”



Пазіцыя Беларусі па цане паставак расейскага газу не змянілася, наступныя перамовы плануецца правесці таксама ў Маскве ў траўні, паведаміў міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык па выніках сустрэчы са сваім расейскім калегам Аляксандрам Новакам.

„Мы нічога не павінны расейскаму боку, мы не просім ніякіх зніжак на газ. Мы просім выканання нарматыўна-прававой базы”, — цытуе Патупчыка агенцтва ТАСС.

12 мая ў Магілёве, дзе праходзіла пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы, міністр энергетыкі Расеі заявіў, што доўг „Газпрому” за студзень-красавік перавысіў 125 млн. даляраў.

У сваю чаргу Уладзімір Патупчык заявіў, што Менск не прызнае наяўнасць доўгу перад „Газпромам” паколькі  бакі па-рознаму трактуюць міжурадавыя дамоўленасці. „Расея лічыць, што ёсць цана „Ямала”, а мы лічым, што з студзеня мінулага года павінны дзейнічаць рынкавыя роўнадаходныя цэны”, — растлумачыў Патупчык.

У пачатку траўня стала вядома, што беларускае даччынае прадпрыемства „Газпрома” — ААТ „Газпром трансгаз Беларусь” — падало ў міжнародны арбітражны суд у сувязі з наяўнасцю ў іх запазычанасці па аплаце пастаўленага прыроднага газу.

[manual_related_posts]