Беларусь па-ранейшаму шукае альтэрнатыўную нафту расейскай



 Намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Сямашка не выключае, што ўжо ў бягучым годзе ў Беларусь можа быць пастаўлена альтэрнатыўная нафта расейскай. Аб гэтым ён заявіў сёння журналістам на палях Беларусскага прамысловага форуму.

„Усё магчыма”, – сказаў Уладзімір Сямашка.

Як раней паведамляў старшыня канцэрна „Белнафтахім” Ігар Ляшэнка, цяпер прапрацоўваюцца магчымасці дыверсіфікацыі паставак нафты ў Беларусь. „Прадаўжаем прапрацоўваць усе гэтыя пытанні: не на злосць Расеі, але дыверсіфікацыя заўсёды з’яўляецца дадатковай падушкай бяспекі для эканамічнай устойлівасці любой галіны”, – адзначыў Ігар Ляшэнка. Пры гэтым ён не стаў называць канкрэтныя краіны і шляхі паступлення альтэрнатыўнай нафты: „Перагаворы ідуць, і іх змест з’яўляецца камерцыйнай тайнай. Але пэўныя варыянты праглядаюцца”.

belta.by