Беларусь пачала пастаўкі электраэнергіі ва Украіну
Беларусь 2 лістапада пачала пастаўкі электраэнергіі ў энергасістэму Украіны, паведамляе Мінэнерга. Пастаўкі ажыццяўляюцца на запыт украінскага боку ў рамках Дамовы аб аказанні аварыйнай дапамогі. Усяго ва Украіну паступіць 500 МВт электраэнергіі, пастаўкі скончацца ў 21.00.
Аб доўгатэрміновых камерцыйных кантрактах, акрамя заключаных раней, у гэтым выпадку гаворкі не ідзе, удакладнілі ў Міністэрстве. Забарона на імпарт электраэнергіі з Беларусі ва Украіну скончылася 31 кастрычніка. Нацыянальная камісія Украіны не планавала працягваць забарону, таму перад пачаткам ацяпляльнага сезону краіна хацела пачаць закупкі энергіі з Беларусі з 1 лістапада.
