Беларусь пачынае пастаўляць ялавічыну ў Кітай



 Дзве беларускія кампаніі – ААТ „Магілёўскі мясакамбінат” і ТАА „Вялес-Міт” – пачынаюць пастаўляць замарожаную ялавічыну ў Кітай, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Аляксей Багданаў.

Ён падкрэсліў, што на дасягнутым спыняцца не плануецца, „будзем пашыраць як спіс прадпрыемстваў, так і асартымент пастаўляемай прадукцыі, у тым ліку гатовай”.

Аляксей Багданаў нагадаў, што Беларусь пастаянна запрашае кітайскія бізнес-дэлегацыі, каб прапрацаваць лагістычную схему паставак, спецыфіку разбірання мяса, прааналізаваць смакавыя густы спажыўцоў. Цяпер сертыфікаваны для экспарту ялавічыны ў Кітай 8 беларускіх мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў, прадаўжаецца работа над сертыфікацыяй іншых кампаній.

Усяго на працягу года Беларусь плануе паставіць у Кітай ялавічыны на $20 млн. Гэта прадугледжана пратаколам аб намерах супрацоўніцтва паміж кітайскімі кампаніямі і прадстаўнікамі беларускіх прадпрыемстваў.

belta.by