Беларусь падвышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты



Беларусь з 1 ліпеня падвышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 27 чэрвеня 2017 года №484, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада. Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту падвышана з $ 80 да $ 80,9 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін падвышана з $ 44 да $ 44,4 за 1 т, на таварныя бензіны – з $ 24 да $ 24,2 за 1 т. Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $ 24,2 за 1 т (была $ 24). Такая ж пошліна ўстаноўлена ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолы, змазачных і іншых алеяў.

У папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 чэрвеня. Тады яны былі зніжаны.