Беларусь павысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты



Беларусь 1 снежня павысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета міністраў ад 29 лістапада № 907, паведаміла прэс-служба ўрада.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту павышаная з 96,1 да 105 долараў за тону. Пошліна на прамагонны бензін павысілася з 52,8 да 57,7 долара за тону, на таварныя бензіны — з 28,8 да 31,5 долара за тону.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складае 31,5 долара за тону (раней — 28,8). Такая ж пошліна ўстаноўленая ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых маслаў.

Папярэдняе павышэнне ставак вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, было 1 лістапада. БелаПАН