Беларусь плануе заключыць кантракты па пастаўцы ў Кітай малака на $ 13 млн



Пра гэта паведаміў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды, перадае карэспандэнт БЕЛТА. „Плануецца падпісанне кантрактаў па пастаўцы малака на агульную суму больш за $ 13 млн. Адносна агульнага тавараабароту сума невялікая, але гэта нашы першыя вялікія пастаўкі, якія растуць, і за апошнія месяцы – у некалькі разоў”, – сказаў Кірыл Руды.

Дыпламат адзначыў, што аснову беларускага экспарту ў Кітай складае пастаўка калійных угнаенняў, аднак прыйшоў час мяняць сітуацыю. „Цяпер складваюцца спрыяльныя магчымасці з-за таго, што кітайскі рынак сам па сабе мяняецца, багацее расце, і кітайскія спажыўцы ўсё больш пачынаюць арыентавацца на імпартныя тавары. У гэтай сувязі ёсць шанцы змяніць гэтую структуру”, – растлумачыў ён.

Беларускі бок плануе пастаўляць у Кітай больш спажывецкіх тавараў і прадуктаў харчавання, а таксама развіваць супрацоўніцтва ў сферы паслуг, у прыватнасці, у турыстычнай галіны.

Фота БелТА