Беларусь просіць у Масквы 2,5 мільярды даляраў



Менск просіць Маскву аказаць фінансавую падтрымку на 2015 год у памеры двух з паловай мільярдаў даляраў. Пра гэта паведамляе партал TUT.by са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

На выходных Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэліся ў Сочы і абмеркавалі пытанні развіцця інтэграцыйных працэсаў.

„Разглядаецца  магчымасць розных формаў дапамогі з боку расейскага ўрада. Гэта могуць быць як крэдыты ад урада Расеі, так і буйных расейскіх дзяржбанкаў”, – распавёў суразмоўца. „Плюс да ўсяго беларускія прадпрыемствы могуць атрымаць істотныя прывілеі па доступе на расейскі рынак”, – дадаў ён.

Па дадзеных газеты „Беларусы і рынак”, гаворка ідзе пра доўгія і кароткія грошы, агульная заяўленая сума перавышае 2 мільярды даляраў.

Крыніца паведаміла, што цяпер урад Беларусі рыхтуе праграму сумесных з Расеяй антыкрызісных мераў па пераадоленні праблем у эканоміцы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота point.ru

[manual_related_posts]