Беларусь просіць у Расеі часовую зніжку на прыродны газ



Перамовы аб зніжэнні цаны расейскага газу для Беларусі працягваюцца. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве энергетыкі. У беларускім ведамстве пацвярджаюць інфармацыю, якая з’явілася ў СМІ, аб перамовах віцэ-прэм’ера Уладзіміра Сямашкі з расейскім калегам Аркадзем Дварковічам, што адбыліся ў Маскве 2 сакавіка, аднак іх вынікі пакуль не каментуюць.

Згодна са звесткамі расейскага выдання „Коммерсант”, Беларусь просіць у Расеі часовую зніжку на прыродны газ.