Беларусь разлічвае на супрацу з Індыяй у фармацэўтыцы



Супрацоўніцтва з Індыяй у фармацэўтыцы дасць магчымасць знізіць кошт некаторых лякарстваў на беларускім рынку. Аб гэтым заявіў журналістам віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка.

„Трэба шукаць варыянты, каб зменшыць кошт лякарства. Таму што ёсць парадаксальная сітуацыя, калі некаторыя віды лякарстваў у нас даражэйшыя не на працэнты, а ў разы ў адносінах да аналагічных за мяжой. Трэба разумець, што для насельніцтва гэта вельмі важная крыніца расходаў, асабліва для людзей пажылога ўзросту. Супрацоўніцтва ў фармацэўтыцы вельмі важна для нас, – сказаў віцэ-прэм’ер. – Не толькі Міністэрства аховы здароўя, але яшчэ дзве кампаніі, якія прыехалі ў складзе дэлегацыі, будуць у фармацэўтычнай галіне падпісваць пагадненне”.

Ён падкрэсліў, што Індыя вельмі прагрэсіўная ў фармацэўтычнай галіне, але і Беларусь за апошнія гады зрабіла сур’ёзны крок у развіцці гэтай сферы. „Быў час, калі ўласная вытворчасць (у Беларусі. – Заўвага БЕЛТА) складала ўсяго толькі 16-17 працэнтаў. Астатняе мы імпартавалі. Сёння ўжо больш за 50 працэнтаў мы вырабляем у сябе”, – адзначыў Уладзімір Сямашка.

Як паведамлялася, на 2017-2018 гады намечаны запуск сучасных беларуска-індыйскіх фармацэўтычных вытворчасцей у Беларусі, дзе будуць вырабляцца лякарствы для лячэння раку, туберкулёзу, ВІЧ, гепатыту, проціпухлінныя лякарствы, монакланальныя антыцелы.

belta.by