Беларус са спісу Forbes 30 Under 30: Такія людзі, як мы, рэжыму не патрэбныя



Спрашчэнне рэгістрацыі для стартапаў і развіццё бізнес-экспертызы ў новай Беларусі. 

Адмысловая дыскусія з удзелам паспяховых беларусаў у ІТ-сферы прайшла ў межах Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва. Кажа дырэктар інвестыцыйнай кампаніі Founders.ai, сябра Каардынацыйнай Рады Міхаіл Румянцаў:

– Трэба правесці ўсяго толькі адну рэформу. Калі законы ў краіне будуць працаваць, то ўсё зменіцца ў вельмі кароткія тэрміны. Гэта можа паспрыяць  развіццю прадпрымальніцтва. У бягучым інвестыцыйным клімаце цяжка казаць пра нейкія інвестыцыі, развіццё бізнесу. Гэта тое самае што размаўляць пра развіццё бізнесу ў Самалі, у Паўночнай Карэі ці Данецкай Рэспубліцы.

Сябра Каардынацыйнай Рады мяркуе, што калі рэжым застанецца, вобраз Беларусі як „ІТ-краіны” цалкам знікне. У рэгіёне ёсць шмат іншых краін, якія ўжо значна апярэджваюць Беларусь па экспарце тэхналогій і аб’ёму прыцягнутых інвестыцый у стартапы. Гэта Польшча, Румынія, Украіна, Чэхія ды Эстонія.

Беларускае Радыё Рацыя