Беларусь штогод губляе торфа з-за эрозіі, больш чым здабывае



Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў прадстаўнік Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Кузьміч.

– Дэградацыя, найбольш маштабная для нашай краіны сярод іншых відаў дэградацый, – гэта водная і ветравая эрозія глебы. Ветравая эрозія больш характэрная для поўдня краіны. Разлікі Інстытута прыродавыкарыстання паказалі тое, што ў год мы трацім торфа праз працэсы ветравой эрозіі ў дзесяць разоў больш, чым мы яго здабываем.

У 2017 годзе ў Беларусі здабылі крыху больш за 2 мільёны тон торфу.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя