Беларусь спадзяецца на крэдытную падтрымку ад МВФ



Місія Міжнароднага валютнага фонду прыедзе ў Беларусь у ліпені. Пра гэта паведаміў міністр фінансаў Уладзімір Амарын. Паводле яго слоў, падчас візіту прадстаўнікоў МВФ гаворка будзе ісці пра „пэўную дарожную карту”.

Як вядома, Беларусь спадзяецца атрымаць ад Фонду чарговы крэдыт. Амарын кажа, што ён можа быць роўны ранейшаму. Прыгадаем, Беларусь у 2009-м – 2010-м гадах рэалізавала праграму stand-by, якая была падтрымана крэдытам МВФ на звыш тры з паловай мільярды даляраў. Ужо ў траўні 2011-га беларускія ўлады зноў пачалі спрабаваць атрымаць ад МВФ крэдытную падтрымку. Аднак Фонд выстаўляў умовы рэфармавання беларускай эканомікі. Улады Беларусі, як меркавалі эксперты, да рэформаў не былі гатовыя.

Беларускае Радыё Рацыя