Беларусь у топ-10 самых дружалюбных для крыптавалют краін Еўропы



Беларусь знаходзіцца ў ліку самых дружалюбных краін для крыптавалют і блокчэйн-праектаў, пра гэта сведчыць рэйтынг на сайце канферэнцыі BlockShow Europe 2018, паведамляюць інфармагенцтвы.

Аўтары даследавалі рэгуляванне крыптавалют у 48 еўрапейскіх краінах. Беларусь аказалася на 10-й пазіцыі ў тым ліку таму, што да 2023 года ў краіне ўстаноўлены нулявы падатак на крыптавалюты, гаворыцца ў тлумачэнні.

Беларусь лічыцца адным з лепшых месцаў для правядзення ІСО. Узначаліла рэйтынг Швейцарыя. У топ-10 таксама ўвайшлі Гібралтар, Мальта, Вялікабрытанія, Данія, Германія, Партугалія, Нідэрлянды, Фінляндыя.

belta.by