Беларусь увяла абмежаванні на пастаўку ўкраінскай прадукцыі



Намеснік міністра эканомікі Украіны Тарас Качка заяўляе, што Беларусь неабгрунтавана ўвяла на паўгода “ручное кіраванне” пастаўкамі ўкраінскай прадукцыі на беларускі рынак. “Паводле аператыўнай інфармацыі, Беларусь увяла рэжым індывідуальнага ліцэнзавання на пастаўку шэрагу ўкраінскіх тавараў: кандытарскія вырабы, шакалад, сокі, піва, пліты ДСП і ДВП, шпалеры, туалетную паперу і ўпакоўку, цэглу, шкляныя ампулы, сельгастэхніку для пасеваў, пральныя машыны і мэблю”, — паведаміў Тарас Качка.

Ён дадаў, што адпаведнае рашэнне ўрад Беларусі зацвердзіў 26 мая, яно набудзе моц праз 10 дзён пасля публікацыі. Качка назваў такія дзеянні “неабгрунтаванымі і дыскрымінацыйнымі”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: latifundist.com