Беларусь за 5 год зарабіла на вінаградных слімаках 4 млн даляраў



Нашая краіна нарошчвае экспарт не толькі сельскагаспадарчай прадукцыі, але і біярэсурсаў, паведаміў на прэс-канферэнцыі міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута.

– Пашыраецца практыка ўцягнення у гаспадарчы абарот біялагічных рэсурсаў. Толькі за мінулы год Беларусь экспартавала больш за 23 тыс. тон прадукцыі расліннага свету: грыбы, ягады, прадукцыю перапрацоўкі, кошт якой склаў прыкладна каля 60 млн. даляраў ЗША.

Нагадаем, здабыча слімакоў на экспарт рэгулюецца ў Беларусі дзяржаўнай квотай. Гадавая квота складае у сярэднім каля 300 тон вінаграднага слімака. Галоўны пакупнік беларускіх слімакоў – Францыя.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя, Менск