Беларусь займае 57-ае месца ў бізнес-рэйтынгу Сусветнага банка



Беларусь займае 57-ае месца ў бізнес-рэйтынгу Сусветнага банка, які ацэньвае ўмовы для вядзення бізнесу ў краіне.

Беларусь цяпер – паднялася на пяць пазіцый уверх. Аднак гэтыя поспехі ў рэйтынгу не адлюстроўваюць рэальнага стану рэчаў – кажа прадпрымальніца з Віцебску Ірына Яскевіч:

– Нас падзяляюць на той бізнес, які мае права на жыццё з пункту гледжання нашай улады, і той бізнес, які стараецца выжываць сам па сабе. Калі раней зачыняліся дзве фірмы ў месяц, то зараз зачыняецца 10 фірмаў у месяц. І гэта ніяк не кажа, што нейкае паляпшэнне наступіла. Тыя законы, якія сёння ёсць у нас у Беларусі, не спрыяюць развіццю бізнесу. 

Паводле Ірыны Яскевіч, сапраўдным паказнікам таго, як вядзецца бізнес ў Беларусі, ёсць тое, што большасць дробных прадпрымальнікаў апошнім часам зыходзяць з бізнесу. Цяпер у Беларусі бізнес на шмат лягчэй закласці, чым яго пазней паспяхова весці.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя