Беларусь заняла 47-е месца ў рэйтынгу канкурэнтаздольнасці



Беларусь заняла 47-е месца са 152 у рэйтынгу канкурэнтаздольнасці Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па прамысловым развіцці – так званым Індэксе канкурэнтаздольнасці прамысловасці.

Годам раней Беларусь займала ў гэтым рэйтынгу 48 месца, а 10 гадоў таму – 45-е.

Рэйтынг адлюстроўвае здольнасць краін вырабляць і экспартаваць тавары апрацоўчай прамысловасці на канкурэнтным узроўні.

Лідарамі рэйтынгу ў 2020 годзе зʼяўляюцца Нямеччына, Кітай, Паўднёвая Карэя, ЗША, Японія, Ірландыя, Швейцарыя, Тайвань, Сінгапур і Нідэрланды. Польшча займае ў рэйтынгу 22 месца.

Беларускае Радыё Рацыя