Беларусь знізіла імпарт нафты з РФ на 23,5%



Беларусь у студзені-траўні 2017 года імпартавала з Расеі 7 млн ​​362,6 тыс. тон нафты, што на 23,5% менш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года, гаворыцца ў матэрыялах Нацыянальнага статыстычнага камітэта рэспублікі (Белстат).

Сярэднекантрактная цана імпарту нафты склала $ 281 за 1 тону (на 40,9% больш, чым у студзені-траўні 2016 года).

За справаздачны перыяд Беларусь экспартавала 675,5 тыс. тон нафты ўласнай здабычы (на 0,4% больш). Сярэдняя цана вырасла на 44,3% – да $ 360 за 1 тону.

Экспарт нафтапрадуктаў з краіны за студзень-травень скараціўся на 35,2% – да 4 млн 916,3 тыс. тон. Пры гэтым у краіны СНД (у асноўным у Расею і Украіну) было пастаўлена 1 млн 646,4 тыс. тон нафтапрадуктаў (падзенне на 22%), у краіны далёкага замежжа – 3 млн 269,9 тыс. тон (зніжэнне на 40,3 %).

Імпарт расейскага прыроднага газу вырас на 5,2% – да 8,5 млрд кубаметраў, кошт вырас на 6,1%, да $ 145 за 1 тыс. кубаметраў.

interfax.by