Беларусам прапануюць адкрыць уклад у юанях




„Цэптэр Банк” прапануе беларусам адкрыць уклад у юанях, паведамілі ў прэс-службе банка. Уклад атрымаў назву „Новыя гарызонты”, ён даступны з 25 траўня.

Дэпазіт можна адкрыць у аддзяленнях банка ў Менску і Берасці, працэнтная стаўка – 3,0% гадавых. Мінімальная сума першапачатковага ўнёску – 500 юаняў, максімальная сума не абмежавана. Тэрмін размяшчэння складае 95 каляндарных дзён.

Фота: zepterbank.by

[manual_related_posts]