„Беларусбанк” прыцягнуў сіндыкаваны крэдыт на 151 млн еўра



ААТ „АСБ Беларусбанк” 27 снежня прыцягнула сіндыкаваны крэдыт на агульную суму 151 млн еўра.

Арганізатарамі здзелкі выступілі 14 фінансавых інстытутаў Расеі і краін СНД, паведамляецца на сайце „Беларусбанка”. Сродкі выдзяляюцца траншамі на тэрмін 1,5 і 2 гады на агульнакарпаратыўныя мэты і фінансаванне гандлёвых кантрактаў кліентаў банка.

Намеснік старшыні праўлення „Беларусбанка” Аляксандр Паліўка адзначыў, што банк дэбютаваў на рынку міжнароднай сіндыкаванай пазыкі ў 2006 годзе і сённяшні поспех здзелкі ў чарговы раз дэманструе высокі ўзровень даверу інвестараў, а таксама аўтарытэт і прафесіяналізм арганізатараў. „Мы ўдзячныя банкам-арганізатарам за аказаную падтрымку і плённае супрацоўніцтва”, — дадаў член праўлення.

„Беларусбанк” — найбуйнейшы беларускі камерцыйны банк. Доля дзяржавы ў яго статутным фондзе складае 98,761%. У мінулым годзе дзяржава адклала пытанне аб продажы мінарытарнага пакета акцый „Беларусбанка”, якое абмяркоўвалася раней, было вырашана сканцэнтравацца на трансфармацыі яго бізнесу.

У студзені—верасні 2018 года чысты прыбытак „Беларусбанка” склаў 284 млн рублёў (+49,9% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года).

belapan.by