Беларуска-французскі бізнес-форум у Менску



60 прадпрымальнікаў з дзесяці рэгіёнаў Францыі прыехалі ў Менск для ўдзелу ў першым Беларуска-французскім бізнес-форуме. Прайшло больш за 150 перамоваў з кампаніямі і сустрэчы ў дзяржаўных структурах.

latushka_france_01_2015_2

У мінулым годзе экспарт беларускай прадукцыі ў Францыю перавысіў 100 мільёнаў даляраў – пра гэта паведаміў пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка ў праграме “Карціна міру” на тэлеканале “РТР-Беларусь”. Ён агучыў і планы ў сферы эканамічнага супрацоўніцтва:

– Дастаткова маштабна ўваходзіць у Беларусь адная з буйнейшых кампаній у свеце Accor, якая займаецца будаўніцтвам гатэляў. Яна будуе два гатэлі ў Менску і плануе будаўніцтва гатэляў бізнес-класа ў Берасці, Гародні і Барысаве. У гэтыя дні дасягнутыя дамоўленасці паміж Белмедпрэпаратамі і Кампаніяй Sanofi аб лакалізацыі вытворчасці лекаў  на тэрыторыі Беларусі.

Павел Латушка прыгадаў пра актыўнае супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі, а таксама вядомы праект Peugeot Citroen. Таксама ён адзначыў супрацоўніцтва ў сферы культуры і расказаў аб прапанове вядомага французскага прадусара ўдзельнічаць у праекце, прысвечаным легендарнаму палку Нармандыя-Нёман.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота mfa.gov.by