Беларуская чыгунка часткова аднавіла працу сваіх сэрвісаў



Беларуская чыгунка часткова аднавіла працу сэрвісу анлайн-куплі білетаў на цягнікі.

Збой у працы сервераў адбыўся ў панядзелак. У прыватнасці, не магчыма было купіць анлайн білеты на цягнікі, немагчыма было праверыць расклад руху цягнікоў і электрычак.

Адказнасць на сябе ўзяла аб’яднанне хакераў-партызан. Яны заявілі, што зашыфравалі асноўную частку сервераў, базы даных і працоўных станцый чыгункі – з мэтай запаволіць і парушыць працу чыгункі, па якой едуць саставы з расійскімі войскамі, а таксама вылучылі патрабаванне вызвалення 50-ці палітвязняў, якім патрэбная экстраная медыцынская дапамога.

[manual_related_posts]