Беларуская эканоміка ў чэрвені адкацілася назад



Белстат паведамляе, што па-ранейшаму назіраецца скарачэнне вытворчасці прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі. У студзені-чэрвені гэтыя паказчыкі былі менш на 1% і звыш 4% чым летась.

За тое за шэсць месяцаў павялічыўся аптовы ды рознічны таваразварот на амаль 12 %  і амаль 11% адпаведна. Гэта не змагло забяспечыць чаканага росту эканомікі. У параўнанні з мінулым годам ВУП расце меншымі тэмпамі.

Сёлета зафіксаваны рост склаў крыху больш за 1%, летась быў паўтары. Афіцыйны прагноз прадугледжвае, што эканоміка краіны сёлета годзе вырасце на звыш 3%.

tut.by