Беларускі рубель аслабеў на таргах да ўсіх валют кошыка



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 14 снежня беларускі рубель аслабеў да еўра, даляра ЗША і расейскага рубля.

рубель

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0052 рубля (0,25%) да 2,0817 рубля.

Курс даляра вырас на 0,0021 рубля (0,11%) і склаў 1,9548 рубля.

Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0193 рубля (0,6%) і склаў 3,2159 беларускага рубля за 100 расейскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 50%, даляра ЗША — 30%, еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Калі ў апошнія дні на фоне стабілізацыі нафтавых каціровак і ўмацавання расейскага рубля беларускі рубель даражэў, то сёння ўстанаўленне цаны на нафту маркі Brent ніжэйшай за 53 даляры за бараль прывяло да яго паслаблення.

Сярэдняўзважаны курс даляра да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі Маскоўскай біржы, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка РФ, на 11.30 па маскоўскім часе знізіўся на 26,11 капейкі, склаўшы 60,8079 рубля.

belapan.by