Беларускі рубель патаннеў да даляра і еўра



На першых у 2017 годзе таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 3 студзеня беларускі рубель знізіўся да даляра і еўра, умацаваўся — да расейскага рубля.

рубель даляр

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0095 рубля (0,46%) да 2,0545 рубля.

Курс даляра вырас на 0,0081 рубля (0,41%) і склаў 1,9666 рубля.

Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0298 рубля (0,92%) і склаў 3,2142 беларускага рубля за 100 расейскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 50%, долара ЗША — 30%, еўра — 20%.

Згодна з базавым сцэнарыем уладаў Беларусі, долар у канцы 2017 года будзе каштаваць 2,2 рубля. Базавы сцэнарый грунтуецца на тым, што сярэдняя цана нафты на сусветным рынку ў 2017 годзе складзе 35 даляраў за бараль, а сярэднегадавы курс у Расеі будзе роўны 75 расейскіх рублёў за даляр.

У Расеі 3 студзеня сярэднеўзважаны курс даляра на адзінай гандлёвай сесіі разлікамі „заўтра” на 11.30 павысіўся на 0,3803 рубля і склаў 61,0372 рубля (на 11.30 30 снежня 2016 года быў роўны 60,6569 рубля).

belapan.by