Беларускі рубель умацаваўся да даляра і еўра



13 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да даляра ЗША і еўра, знізіўся да расейскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0149 рубля (0,74%) да 2,0111 рубля.

Курс даляра знізіўся на 0,0137 рубля (0,72%) і склаў 1,8891 рубля.

Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0208 рубля (0,64%) і склаў 3,2544 беларускага рубля за 100 расейскіх.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Каціроўкі нафты гатунку Brent перавысілі адзнаку 56 даляраў за бараль.

У Расеі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі (АГС) ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 панядзелка знізіўся на 78,38 капейкі, склаўшы 58,0619 рубля.

belapan.by