Беларускі рубель знізіўся да даляра
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 29 жніўня 2016 года беларускі рубель знізіўся да даляра ЗША, умацаваўся — да еўра і расейскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс даляра вырас на 0,0063 рубля, або на 0,32%, і склаў 1,9554 рубля.
Курс еўра знізіўся на 0,0125 рубля (0,57%) да 2,1897 рубля.
Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0065 рубля (0,22%) і склаў 3,0091 беларускага рубля за 100 расейскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 40%, а долі даляра ЗША і еўра — 30% кожная.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту знізіліся больш як на 1% у панядзелак на фоне росту здабычы ў Іраку, а таксама пасля таго як Іран выставіў умовы супрацоўніцтва з АПЕК для стабілізацыі рынку нафты. Блізу поўдня нафта гатунку Brent таргавалася на ўзроўні 49,48 долара за бараль.
У Расеі сярэднеўзважаны курс даляра да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка вырас на 34,30 капейкі, склаўшы 65,0810 рубля.