Беларускі рынак аўтамабіляў у 2021 годзе скараціўся на 11,2 працэнта



Беларускі рынак аўтамабіляў у 2021 годзе скараціўся на 11,2% да 46837 адзінак. Такія лічбы продажу ўдзельнікамі БАА назваў чалец праўлення Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Дзмітрый Ярота на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры.

У параўнанні ў рэкордным 2019 годам продажы ўпалі на 27,4%. Тады былі прададзены 64,5 тыс. аўтамабіляў.

Рынак легкавых аўтамабіляў скараціўся за 2021 год на 10,5% да 41217 шт, а лёгкіх камерцыйных – на 2% да 5620 адзінак, паведамляе reform.by.

[manual_related_posts]