Беларускі рынак памірае



Так лічаць як прадаўцы, так і дробныя прадпрымальнікі Цэнтральнага рынка ў Берасці. Не працуюць належным чынам прадпрыемствы – адсутнічаюць пакупнікі.

IMG_8385

З 1-га сакавіка патрэбны будуць сертыфікаты, а іх у Расеі, дзе набываецца прадукцыя, няма. Зараз прадпрымальнікі проста распрадаюць рэшткі тавараў:

– Зараз вельмі кепска. Многія гавораць, што будуць закрывацца, таму што вельмі вялікія патрабаванні.

– Цэлымі днямі стаім і нічога не можам прадаць.

– У народа мала грошай, у асноўным людзі купляюць прадукты, а прадукты – дарагія. Вельмі цяжка стала выжываць.

– Зараз ізноў падаткі падымуць. Увесь пакет дакументаў узяць немагчыма. Калі накладныя ў Маскве ўжо можна ўзяць, то сертыфікаты – нерэальна.

– Не любяць нас, прадпрымальнікаў. Гатовыя задушыць апошнім рамянём.

Людзі з трывожным настроем чакаюць святы Божага нараджэння і Новы год. Яны не ведаюць, як будуць выжываць далей. У добрае не вераць. Тым не менш, віншуюць слухачоў Беларускага Радыё Рацыя з надыходзячымі святамі!

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце