Беларускім пакупнікам Geely плануецца прадастаўляць субсідыі



Беларускім пакупнікам айчынных аўтамабіляў Geely плануецца прадастаўляць субсідыі, паведаміў намеснік міністра прамысловасці Аляксандр Агароднікаў, адказваючы 20 снежня на пытанні дэпутатаў і сенатараў на сумесным пасяджэнні дзвюх палат парламента.

„Для продажаў на беларускім рынку спецыяльна распрацоўваецца праграма па стымуляванні продажаў. Для гэтага будуць задзейнічаны лізінгавыя кампаніі, банкі, і самае галоўнае – будзе прадастаўлена субсідыя для пакупніка аўтамабіля”, – праінфармаваў Аляксандр Агароднікаў. Паводле яго слоў, адпаведнае распараджэнне кіраўніка дзяржавы падрыхтавана, чакаецца яго прыняцце ў бягучым годзе.

Аляксандр Агароднікаў дадаў, што з улікам гэтай субсідыі ў аўтамабіля „будзе адэкватная цана”.

Што датычыцца продажу асноўных аб’ёмаў вырабляемай прадукцыі, Беларусь нацэлена ў першую чаргу на расейскі рынак, сказаў намеснік міністра. „Мы ўпэўнены, што тыя аб’ёмы, якія мы будзем вырабляць, пачынаючы з наступнага года (ды ўжо і ў гэтым годзе), мы будзем прадаваць”, – заўважыў ён.

belta.by