Беларускія еўрааблігацыі маглі быць выкупленыя блізкім да расейскіх улад бізнесам



У набыцці новых выпускаў беларускіх еўрабондаў на 1 мільярд 400 мільёнаў даляраў мог прыняць удзел набліжаны да расейскіх уладаў буйны бізнес. Такое меркаванне выказаў на брыфінгу ў Менску дырэктар аналітычнага дэпартамента форэкс-брокера „Альпары” ў Расеі і СНД Аляксандр Разуваеў.

„Думаю, што на самой справе там перш за ўсё расейскія грошы. І гэта не тыя расейскія грошы, што пасядзелі, пачухалі галовы: „Вось, давайце купім еўрааблігацыі”. Проста рэкамендавалі блізкім да ўлады алігархам, таму ж Абрамовічу, Усманаву: кожны павінен скінуцца і купіць сабе  еўрааблігацый. Тут, што называецца, дзяржаўна-прыватнае партнёрства”, — лічыць Разуваеў.

Як паведамлялася, 22 чэрвеня Беларусь размясціла новы выпуск еўрааблігацый двума траншамі з пагашэннем ў лютым 2023 года і ў чэрвені 2027 года на 800  і 600 мільёнаў даляраў адпаведна. Прыбытковасць  траншу каля 7%.

belapan.by

Фота yktimes.ru