Беларускія НПЗ у кастрычніку плануюць перапрацаваць 1,7 млн тон нафты



Беларускія НПЗ у кастрычніку плануюць перапрацаваць 1,7 млн тон нафты, паведаміў прэс-сакратар канцэрна „Белнафтахім” Аляксандр Цішчанка.

„Пастаўка нафты для яе перапрацоўкі на НПЗ у кастрычніку плануецца ў аб’ёме 1,7 млн тон, у тым ліку 1,65 млн тон расійскай нафты, уключаючы 80 тыс. тон — па чыгунцы”, — паведаміў Цішчанка.

Паводле яго слоў, „для дазагрузкі кастрычніцкіх магутнасцяў у верасні закупленая адна танкерныя партыя азербайджанскай нафты”.

У Беларусі нафтаперапрацоўкай займаюцца два НПЗ — ААТ „Нафтан” (Наваполацк, Віцебская вобласць) і ААТ „Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод” (Гомельская вобласць).

Індыкатыўны баланс прадугледжвае пастаўку нафты ў Беларусь у 2020 годзе ў аб’ёме 24 млн тон, аднак штогод беларускія НПЗ перапрацоўваюць каля 18 млн тон.

belapan.by