Беларускія перавозчыкі губляюць прыбытак з-за расейскага эмбарга



Стаўкі на перавозку грузаў ўпалі на 10-15%. У кампаніях кажуць пра зніжэнне аб’ёмаў на 30-60%.

«Еўрапейскі рынак для нас цалкам памёр», – кажа дырэктар гарадзенскай кампаніі «Белмагістраль» Станіслаў Савіцкі. Да ўводу расейскага харчовага эмбарга беларуская фірма займалася перавозкай грузаў з Еўропы ў Расею. Больш за ўсё ад расейскіх харчовых санкцый пацярпелі перавозчыкі, якія вазілі еўрапейскія прадукты харчавання. „Цяпер людзі вымушаныя шукаць замену тым грузам, на якіх яны ўвесь час працавалі,” – канстатуе намеснік генеральнага дырэктара Асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў Мікалай Верхавец.

У сітуацыі, якая склалася, перавозчыкі ідуць на тое, каб загружаць рэфрыжэратары прадукцыяй, якая не патрабуе захавання строгага тэмпературнага рэжыму, гэта значыць спрабуюць працаваць у нішы, якую ўжо даўно занялі іншыя грузавікі. З-за гэтага расце канкурэнцыя, што прыводзіць да падзення ставак на перавозку.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота БЕЛТА