„Беларуснафта” вядзе перамовы па новых праектах здабычы нафты ў Эквадоры



 Перспектывы ўдзелу ВА „Беларуснафта” ў новых праектах разгледзелі пасол Беларусі ў Эквадоры Ігар Палуян і гендырэктар РУП „ПА „Беларуснафта” Аляксандр Ляхаў у час перагавораў з дырэктарам дэпартамента Паўночнай Амерыкі і Еўропы МЗС Эквадора Эрыкам Медзіна і начальнікам упраўлення двухбаковых і шматбаковых адносін з Еўропай МЗС Гансала Гансалесам.

„Асаблівая ўвага была ўдзелена дзейнасці „Беларуснафты” ў Эквадоры, перспектывам яе ўдзелу ў рэалізацыі новых праектаў па разведцы і здабычы нафты на эквадорскай тэрыторыі”, – расказалі ў ведамстве.

Бакі таксама абмеркавалі актуальныя тэмы двухбаковых адносін, у тым ліку актывізацыю ўзаемадзеяння ў вядучых міжнародных арганізацыях, развіццё гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, пашырэнне вытворчай кааперацыі.

Вытворчае аб’яднанне „Беларуснафта” створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін, у тым ліку Расtі, Украіны, Венесуэлы, Эквадора.

belta.by