„Беларуснафта” выйшла з канцэрна „Белнафтахiм”



Раней на канцэрн наклалi санкцыi ЗША.

Вытворчае аб’яднанне „Беларуснафта” выводзіцца з падпарадкавання канцэрна „Белнафтахім”. Гэта вынікае з указа №275 ад 16 ліпеня, які апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу пасля апублікавання.

Дакументам уносяцца змяненні ва указ №576 ад 14.09.2006 «Аб стварэнні дзяржаўнага вытворчага аб’яднання «Беларуснафта».

З яго выключаны падпункт, які вызначае, што вытворчае аб’яднанне знаходзіцца ў падпарадкаванні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі. Таксама выключаны і наступны падпункт, у якім было прапісана, што генеральны дырэктар „Беларуснафты” прызначаецца і вызваляецца ад пасады старшынёй „Белнафтахіма” па ўзгадненні з прэзідэнтам.

Нагадаем, з 3 чэрвеня ЗША аднавілі санкцыі ў дачыненні да дзевяці беларускіх прадпрыемстваў. У санкцыйным спісе прысутнічае „Белнафтахім”, але „Беларуснафта” не згадваецца.

novychas.by