Беларусы нясуць у абменнікі сувенірныя даляры



Беларусы панеслі ў абменнікі сувенірныя даляры і еўра. У першым паўгоддзі колькасць выяўленых сувенірных банкнотаў павялічылася амаль на 22% ў параўнанні з першым паўгоддзем мінулага года.

Такую інфармацыю накіраваў Нацыянальны банк камерцыйным банкам, паведамляе БЕЛТА. На сувенірных банкнотах звычайна прысутнічаюць розныя варыянты тэкстаў.

На далярах звычайна пішуць „Не з’яўляецца плацежным сродкам”, на расейскіх рублях — „Квіток банка прыколаў” ці „Не з’яўляецца плацежным сродкам”, на еўра — „SouvenirProduction”.

Спробаў збыту сувенірных банкнотаў у выглядзе беларускіх рублёў зафіксавана не было.