Беларусы працягваюць масава здымаць грошы з рахункаў



Стала вядома, колькі вынеслі кліенты з банкаў за апошнія тры месяцы. Нацбанк выпусціў аналітычны агляд «Абследаванне па рэалізацыі банкаўскага прынцыпу ” Ведай свайго кліента” ». Па дадзеных на 1 ліпеня, на банкаўскіх дэпазітах фізічных асобаў ляжыць 15 мільярдаў рублёў. У параўнанні з 1 красавіка гэты паказчык зменшыўся на 9,5% – а менавіта на мільярд 577 мільёнаў рублёў (ці 625 мільёнаў даляраў). Уклады ў рублях складаюць каля траціны ад сумы ўсіх укладаў, і ў параўнанні з красавіком яны зменшыліся нязначна: на 1,5%, або на 73 мільёны рублёў (ці 29 мільёнаў даляраў).

Беларускае Радыё Рацыя