Беларусы ў студзені-чэрвені купілі валюты на $457,8 млн больш, чым прадалі



Беларусы ў студзені — чэрвені купілі валюты на $457,8 млн больш, чым прадалі. Пра гэта сведчаць статыстычныя дадзеныя Нацыянальнага банка.

За студзень — чэрвень фізічныя асобы купілі наяўнай і безнаяўнай валюты на $5 млрд 308,7 млн у эквіваленце, прадалі $4 млрд 850,9 млн. Чыстая купля замежнай валюты фізічнымі асобамі склала $457 800 000.

Суб’екты гаспадарання — рэзідэнты Беларусі купілі замежнай валюты на $12 млрд 480,6 млн у эквіваленце, прадалі $12 млрд 806,5 млн. Чысты продаж — $325,9 млн.

Нерэзідэнты Беларусі купілі валюты на $208,2 млн у эквіваленце, прадалі $465,7 млн. Чысты продаж склаў $257,6 млн.