Беларусы ў студзені прадалі на 131 млн даляраў больш, чым купілі



Насельніцтва Беларусі па-ранейшаму працягвае прадаваць замежнай валюты больш, чым купляць, сведчаць звесткі Нацыянальнага банка.

Так, за студзень насельніцтва прадало банкам наяўнай і безнаяўнай валюты на 564,39 млн даляраў ЗША ў эквіваленце, а купіла — 433,08 млн даляраў. Такім чынам, чысты продаж замежнай валюты фізічнымі асобамі ў студзені склала 131,31 млн даляраў.

Суб’екты гаспадарання — рэзідэнты Беларусі ў студзені 2017 года прадалі замежнай валюты на 1 млрд 279,27 млн у эквіваленце, а набылі — 1 млрд 292,32 млн. Нерэзідэнты за студзень прадалі ў Беларусі замежнай валюты на 38,16 млн у эквіваленце, а купілі — 13,52 млн даляраў.

За 2016 год насельніцтва Беларусі прадало замежнай валюты на 1,9 млрд больш, чым купіла.

Паводле ацэнак фінансавых аналітыкаў, прапанова валюты з боку фізічных асоб паступова будзе змяншацца. Зніжэнне даходаў насельніцтва будзе прыводзіць як да скарачэння попыту на замежную валюту, так і да змяншэння яе прапановы.

belapan.by