Беларусы ўсё часцей прадаюць валюту, чым купляюць



Беларусы сёлета прадалі валюты на 450 млн даляраў больш, чым купілі. Статыстычныя дадзеныя за студзень-красавік  апублікаваў Нацыянальны банк.

За першыя чатыры месяцы года фізічнымі асобамі было прададзена наяўнай і безнаяўнай валюты на 2 млрд 864 млн даляраў у эквіваленце. Куплена было 2 млрд 413 млн даляраў. Што да суб’ектаў гаспадарання, то рэзідэнты Беларусі ў згаданы перыяд прадалі 6 млрд 346 млн даляраў, а купілі 6 млрд 693 млн.

Беларускае Радыё Рацыя