БелАЗ паставіў тры 45-тонныя самазвалы ва Украіну



БелАЗ ажыццявіў пастаўку трох 45-тонных кар’ерных самазвалаў серыі 75473 на адрас Вольнагорскага горна-металургічнага камбіната (уваходзіць у склад АТ «Аб’яднаная горна-хімічная кампанія»), інфармуе прэс–служба кампаніі.

Попыт на самазвалы ў класе грузапад’ёмнасці да 45 тон заўсёды высокі ў агульным рэйтынгу запытаў на прадукцыю ААТ «БелАЗ». Сучасны БелАЗ-75473 абсталяваны кандыцыянерам, бартавым кампутарам, сістэмай відэаагляду, аўтаматычнай сістэмай змазкі і карыстаецца вялікім попытам у прадпрыемстваў горна-металургічнай прамысловасці.

На базе БелАЗ-7547 прадпрыемствам створаны новы кар’ерны самазвал БелАЗ-75476 на газавым паліве. Сёння машына праходзіць эксплуатацыйныя выпрабаванні ў кампаніі «Алроса» (Расея).

Дзякуючы набыцці эфектыўных кар’ерных самазвалаў «БЕЛАЗ» Вольнагорскі горна-металургічны камбінат зможа нарасціць аб’ёмы вытворчасці і забяспечыць камфортныя, бяспечныя ўмовы працы сваім работнікам.

zviazda.by