„БелДжы” плануе у 2019 годзе вырабіць 25 тыс. аўтамабіляў



СЗАТ „БелДжы” плануе у 2019 годзе вырабіць 25 тыс. аўтамабіляў, паведаміў 8 лістапада журналістам выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара прадпрыемства Генадзь Свідзерскі.

„На падставе аналізу рынку мы склалі бізнес-план. Ён яшчэ канчаткова не зацверджаны, але мы перад сабой ставім задачу ў наступным годзе выйсці на вытворчасць 25 тыс. аўтамабіляў. Прапануем два віды красовераў і седан, усе тры мадэлі выпрабаваныя і прэзентаваныя. Акрамя таго, завяршылі выпрабаванні новай мадыфікацыі красовеар – турбіраванай, якая, спадзяемся, будзе запатрабаваная на рынку Беларусі і Расеі. У Беларусі плануем прадаць 7 тыс. машын, астатняе – на экспарт. Асноўныя пастаўкі будуць ажыццяўляцца ў Расею. Спадзяемся, што ў наступным год пачнем працаваць з іншымі найбліжэйшымі краінамі. Праведзены перамовы з Малдовай, Украінай, Літвой, плануем перамовы з Польшчай”, – сказаў Генадзь Свідзерскі.

zviazda.by