„БЕЛДЖЫ” плануе ўвайсці ў пяцёрку лідараў па продажах аўтамабіляў у Беларусі



СЗАТ „БЕЛДЖЫ” плануе ўвайсці ў пяцёрку лідараў па продажах аўтамабіляў у Беларусі, паведаміў намеснік дырэктара прадпрыемства Кірыл Шаламіцкі.

„З адной мадэллю ў некалькіх даступных камплектацыях мы ўвайшлі ў дзясятку прадаўцоў аўтамабіляў у Беларусі. Гэта Geely ATLAS. Ставім задачу ўвайсці ў пяцёрку”, – сказаў Кірыл Шаламіцкі. Гэта будзе магчыма ў выніку серыйнага вываду на рынак яшчэ дзвюх мадэлей – Emgrand X7 і Emgrand, што запланавана на восень.

Паводле слоў намесніка дырэктара, продажы аўтамабіляў радуюць, склад амаль пусты. „Усё, што вырабляецца, прадаецца. Адгружаем аўтамабілі дзень у дзень. На Расею адгрузкі ідуць бесперапынна”, – адзначыў ён. Выраблена і прададзена 3 тыс. аўтамабіляў: 2 тыс. у Расею, 1 тыс. – на беларускі рынак. У Расею ў гэтым годзе плануецца паставіць яшчэ 8-10 тыс. аўто.

Беларуска-кітайскае СЗАТ „БЕЛДЖЫ”, якое выпускае легкавыя аўтамабілі пад маркай Geely, створана ў 2011 годзе. У лютым 2013-га на прадпрыемстве сабраны першы аўтамабіль.

belta.by