„Беллеспаперапрам” павялічыў экспарт прадукцыі амаль на 3%



За студзень—лістапад 2019 года прадпрыемствы „Беллеспаперапрама” экспартавалі прадукцыі на 529,9 тыс млн долараў ЗША, што на 2,9% больш, чым за 11 месяцаў 2018 года, паведаміла прэс-служба канцэрна.

У ліку асноўных рынкаў збыту — Расея (169,7 млн долараў), Польшча (82,3 млн), Украіна (53,8 млн), Кітай (42,6 млн) і Літва (38,8 млн). Прадпрыемствы канцэрна экспартуюць прадукцыю ў 68 краін.

70% вырабленай прадукцыі пастаўлена на знешнія рынкі.

За 11 месяцаў 2019 года прадпрыемствы галіны вырабілі прадукцыі на 1,46 млрд рублёў, што на 13,9% больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года.

Найбольш дынамічны прырост, паведамляе прэс-служба, адзначаны на прадпрыемствах цэлюлозна-папяровай галіны — на 37,6% больш, чым за аналагічны перыяд 2018 года. Дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы павялічылі вытворчасць на 4,6%, мэблевыя — на 1,3%.

belapan.by