„Белнафтахім” працягне змяняць кошт паліва



Старшыня «Белнафтахіма» Андрэй Рыбакоў у інтэрв’ю галіноваму выданню распавёў пра планы канцэрна па змяненні цаны паліва ў 2021 годзе. «Капейкавая» стратэгія застанецца актуальнай і ў новым годзе. Канцэрн не будзе мяняць падыход да цэнаўтварэння.

«У залежнасці ад змянення кошту нафты з улікам комплекснай ацэнкі дзейнасці нафтаперапрацоўчых заводаў рух коштаў будзе адбывацца ў бок як павелічэння, так і зніжэння не больш за 1 капейкі за 1 літр у тыдзень», — цытуе Рыбакова REFORM.by са спасылкай на «Веснік Белнафтахіма».

Нагадаем, апошні раз кошт бензіну і дызельнага паліва ў Беларусі змяняўся 26 кастрычніка. Тады яны падаражэлі на 1 капейку.