«Белтэлекам» папярэдзіў пра змену тарыфаў на паслугі сувязі



Некаторыя тарыфы на паслугі сувязі РУП «Белтэлекам» павышаюцца з 13 ліпеня. Такая інфармацыя размешчана на сайце тэлекамунікацыйнай кампаніі.

Змены закрануць наступныя паслугі сувязі: эфірнае тэлебачанне; абаненцкае тэлеграфаванне (сеткі АТ-тэлекс); тэлефаніі па IP-пратаколу «Максіфон»; даведачна-інфармацыйныя, а таксама паслугі, якія прадстаўляюцца з прымяненнем апаратна-праграмных сродкаў цэнтра абслугоўвання выклікаў.

З абноўленымі тарыфамі, якія ўводзяцца з 13 ліпеня, можна азнаёміцца на афіцыйным інтэрнэт-сайце кампаніі.