„Белтэлекам” павысіў кошт шэрагу паслуг, у тым ліку byfly і ZALA
Нацыянальны аператар сувязі „Белтэлекам” 1 сакавіка павысіў кошт шэрагу паслуг.
У прыватнасці, як паведаміла прэс-служба РУП „Белтэлекам”, падаражэлі паслугі тэлеграфнай сувязі, міжнародных тэлефонных злучэнняў, пакеты паслуг і даведачна-інфармацыйныя паслугі. Змены закранулі таксама некаторыя тарыфныя планы тэлебачання ZALA і паслугі доступу ў інтэрнэт byfly.
Сярэдні памер павышэння кошту склаў 9% да ўзроўню тарыфаў, якія дзейнічалі ў 2016 годзе.
Павышэнне тарыфаў на паслугі мясцовай і міжгародняй тэлефоннай сувязі, а таксама доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні, доступу ў інтэрнэт па гарантаванай паласе прапускання і паслугі хостынгу ў 2017 годзе не плануецца.
У „Белтэлекаме” нагадалі, што апошняя змена тарыфаў на паслугі кампаніі была праведзеная ў снежні 2015 года. Разам з тым пастаяннае развіццё тэлекамунікацыйных тэхналогій і забеспячэнне гарантавана высокай якасці паслуг немагчымыя без мадэрнізацыі сеткі, набыцця сучаснага абсталявання, распрацоўкі новых тэхнічных рашэнняў і паслуг.
БелаПАН
