„Белцветмет” перастаў прымаць каштоўныя металы



Гомельскае прадпрыемства „Белцветмет” перастала прымаць каляровыя металы ад насельніцтва. На брамцы акцыянернага таварыства вісіць абвестка, што аўтамабільныя акумулятары і лом каштоўных металаў ад фізічных асобаў не прымаюцца па тэхнічных прычынах. Самі супрацоўнікі прыёмнага пункту сцвярджаюць, што ў прадпрыемства проста няма грошай.

Эксперт установы „Стратэгічная думка” Аляксей Харкевіч называе сітуацыю са спыненнем куплі каляровых металаў штучна створанай:

– Дзякуючы розніцы ў цэнах у Расеі і Беларусі на другасныя металы беларусы лічаць за лепшае здаваць іх у памежнай зоне. Тым больш, расейцы не прад’яўляюць сур’ёзных патрабаванняў да матэрыялаў, якія прымаюць. Зразумела, што гэта стала праблемай для нарыхтоўчых арганізацый, у якіх існуе недахоп грашовых сродкаў, неабходнасць мадэрнізацыі матэрыяльна-тэхнічнай базы і адсутнасць магчымасці зрабіць гэта ў хуткім часе.

Адкрытае акцыянернае таварыства „Белцветмет” уваходзіць у холдынг „Беларуская металургічная кампанія”.

WP_20150202_001

WP_20150202_002

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель